Разам з іншымі работнікамі сферы культуры ў ачыстцы гарадскога парку ад лісця, галля і смецця прынялі ўдзел працоўныя калектывы цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, музея-сядзібы “Пружанскі палацык” і раённай кінавідэасеткі.
Яны прыбралі тэрыторыю непасрэдна каля музея і з правага боку ад галоўнага ўваходу ў парк, пагрузілі смецце ў машыны камунальнікаў.
Пасля добраўпарадкавання зяленыя зоны помніка прыроды мясцовага значэння набылі прывабны і эстэтычны выгляд і цяпер выглядаюць прыгожа і па-вясноваму ярка.