У святы і будні

У святы і будні работнікі клубных устаноў Пружаншчыны працягваюць працу, каб выдатна арганізаваць вольны час розных катэгорый насельніцтва.

Так, творчыя калектывы Новазасімавіцкага і Кляпацкага сельскіх Дамоў культуры падрыхтавалі канцэртную праграму да Дня беларускай  міліцыі і Дня жанчын, з якой выступілі ў актавай зале аддзела унутраных спраў Пружанскага райвыканкама.

Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў юных наведвальнікаў на дзіцячую гадзіну “Зіму выпраўляй ды вясну сустракай”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з традыцыямі масленічнага тыдню, а таксама разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах, спявалі прыпеўкі і частаваліся блінамі.

Велікасельскі сельскі Дом культуры і Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу зладзілі індывідуальныя віншаванні мясцовых юбіляраў.

Ток-шоу “100 пытанняў даросламу” правяла ў актавай зале сярэдняй школы № 4 узорная кантакт-студыя “Teens-фармат” Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Старшакласнікі ўстановы адукацыі задалі пытанні дырэктару школы Юрыю Яльцову і педагогу-псіхолагу Уладзіславе Кудрашовай. Мадэратарамі мерапрыемства з’яўляліся ўдзельнікі кантакт-студыі Лілія Савош і Арцём Чарняк.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий