Для любых і дарагіх

Россыпам разнастайных мерапрыемстваў вызначылася свята 8 Сакавіка ў клубных установах раёна.

У Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры прайшоў канцэрт  “Дарыце жанчынам кветкі”. Гледачоў парадавалі сваімі выступленнямі ўдзельнікі дзіцячага гуртка сольных спеваў “Мелодыка” і асобныя выканаўцы.

Канцэрт “Для любых і дарагіх” адбыўся ў Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы. Таксама работнікі клубнай установы павіншавалі жанчын аграгарадка са святам на іх працоўных месцах.

Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка прапанаваў канцэрт “Вясна, кветкі і камплементы”.

Шэраг мерапрыемстваў да Дня жанчын зладзіў Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка. Так, ва ўстанове былі падведзены вынікі конкурсу “Мілай матулі”, а яго пераможцы адзначаны прызамі. Работнікі культуры павіншавалі жанчын на працоўных месцах і на даму. Святочныя канцэрты “Букет з песень для цябе” і “Лічба восем не простая” з удзелам творчых калекываў установы, выхаванцаў дзіцячага сада і вучняў мясцовай школы адбыліся на сцэне ўстановы, якія змаглі наведаць усе жадаючыя. Удзельнікі клуба па інтарэсах “Находка” Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі прынялі ўдзел у канцэрце да 8 Сакавіка ў Кавярдзякскім сельскім Доме культуры (Брэсцкі раён).

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий