Шматлікія мерапрыемствы да Дня жанчын падрыхтавалі работнікі клубных устаноў Пружаншчыны.
8 сакавіка канцэрт “З любоўю да жанчын” прадставіў гледачам Велікасельскі сельскі Дом культуры.
Святочная праграма “У аб’ектыве жанчына” адбылася ў Шарашоўскім цэнтра культуры і вольнага часу. Віншавальныя нумары прадставілі творчыя калектывы ўстановы, на сцэне прайшло незвычайнае дэфіле жанчын розных узростаў. Таксама ў праграме было шмат жартоўных сцэнак, конкурсаў, падарункаў. Работнікі культуры таксама наведалі жанчын на іх працоўных месцах, каб павіншаваць з вясновым святам.
Работнікі Калазубскага сельскага клуба-бібліятэкі прымеркавалі да 8 сакавіка міні-канцэрты, якія адбыліся ў розных арганізацыях ў аг.Калазубы і г.п.Ружаны, а таксама індывідуальныя віншаванні жанчын у аг.Варанілавічы.
Салісты аўтаклуба разам са старастай вёсак Загор’е, Тулоўшчына і Задвараны В.А.Козуб павіншавалі з Днём жанчын сталых жыхарак гэтых маланаселеных пунктаў.