Узорны баянны аркестр «Імпрэс»
дзяржаўнай установы адукацыі
«Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны»

Кіраўнік – Захаркіў Валянціна Мікалаеўна
Год стварэння – 2005
Год прысваення звання –  2013

Баянны аркестр перыядычна існаваў ва ўстанове ў розныя гады. Пастаянная дзейнасць калектыва пачалася з 2005 г., калі кіраўніком стала В.М.Захаркіў, педагог па класу баяна. Дапамогу ў рабоце з калектывам аказвае Ж.Ф.Вахновіч, педагог па класу баяна.

Аркестр створаны з мэтай падтрымкі і папулярызацыі народнай музыкі, народных інструментаў, павышэння выканаўчага майстэрства вучняў, фарміравання іх эстэтычнага густу. У аркестры прадстаўлены разнастайныя па тэмбрах і па вышыні гучання баяны, гітара-бас, ударныя інструменты і інш.

У складзе аркестра вучні, выпускнікі і педагогі дзіцячай школы мастацтваў. Ва ўзорным калектыве ёсць свае традыцыі – пасвячэнне ў аркестранты, развітанне з выпускнікамі.

Калектыў садзейнічае развіццю пазнавальнай матывацыі дзяцей, фарміраванню навыкаў сольнага, ансамблевага і аркестравага выканання на народных інструментах, выхаванню выканаўчай культуры і любові да музычнай творчасці.

Разнастайны рэпертуар аркестра ўключае ў сябе музычныя творы розных стыляў і жанраў – апрацоўкі народных песень і танцаў, творы замежных кампазітараў і інш. Значнае месца ў рэпертуары калектыва займае музыка беларускіх аўтараў.

Узорны баянны аркестр «Імпрэс» пастаянна прымае ўдзел у рэгіянальным адкрытым свяце-конкурсе інструментальнай музыкі «Музычны калейдаскоп», быў узнагароджаны дыпломамі гэтага конкурса II-й (2015 г., 2019 г.) і III-й ступені (2016 г., 2017 г., 2018 г.).

Аркестр таксама адзначаны:

— дыпломам лаўрэата I-й ступені XX-га Усерасійскага завочнага вакальнага і музычнага  конкурса для дзяцей і дарослых «Мелодинка» (г.Курган, Расія) у 2016 г.;
— дыпломамі лаўрэата I-й і II-й ступені Міжнароднага музычнага дыстанцыйнага інтэрнэт-конкурса «Your style», дыпломам лаурэата I-й ступені I-га Міжнароднага шматжанравага конкурса сучаснай творчасці дзяцей і моладзі  «Пульс нашего времени» ў 2019 г.;
— дыпломам лаўрэата III-й ступені V-га Міжнароднага фестываля мастацтваў «#BYFEST» у 2020 г.;
— дыпломам лаўрэата I-й ступені III-га Міжнароднага музычнага конкурса сучаснай творчасці «Рождественский звон», дыпломам I-й ступені Міжнароднага фестываля мастацтваў «Musical star of Slovenia», дыпломам лаўрэата II-й ступені IV-га Міжнароднага конкурса таленавітых дзяцей і моладзі «Моё поколение» ў 2021 г.;
— дыпломам лаўрэата ІІ ступені V Міжнароднага дыстанцыйнага  фестывалю-конкурсу  “Музычная скарбніца” (г.Бабруйск, 2022 г.)».