Народны аркестр народных інструментаў
ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г. Пружаны”

Кіраўнік — Вахновіч Жанна Фёдаровна
Год стварэння — 1972
Год прысваення звання – 1982

Народны аркестр народных інструментаў быў створаны ў Пружанскай дзіцячай музычнай школе. Ініцыятарам стварэння і першым мастацкім кіраўніком была Багамолава Іраіда Вітальеўна, выкладчык па класу домры.

У Пружанскім раёне аркестр стаў першым калектывам, які заслужыў высокае званне «Народны».

Склад аркестра – настаўнікі школ мастацтваў, работнікі гарадскога Палаца культуры.

З аркестрам працуюць салісткі-вакалісткі – Аліна Кныш, Святлана Машкала, Аксана Казлоўская, Алена Лосева, народная арт-група  «Родники», салісты-інструменталісты – Ірына Гарустовіч (баян), Святлана Бартноўская (домра).

Высокае выканаўчае майстэрства народнага аркестра народных інструментаў было адзначана дыпломамі I-й, II-й, III-й ступеняў на рэгіянальным конкурсе-свяце інструментальнай музыкі «Музычны калейдаскоп» (г.Пружаны, 2015 – 2019 гг.). За высокі мастацкі ўзровень, развіццё і папулярызацыю народна-інструментальнай творчасці, значны ўклад  у  развіццё культуры раёна ў 2016 г. калектыў быў ўзнагароджаны Граматай Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.