Узорны духавы аркестр
ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г. Пружаны”Кіраўнік — Більшэвіч Сяргей Рыгоравіч
Год стварэння — 1973
Год прысваення звання – 1992

 

Духавы аркестр быў створаны з навучэнцаў духавого аддзялення школы. Кожны год у аркестры часткова абнаўляецца састаў, на змену выпускнікам прыходзіць юнае пакаленне.

З 1975 па 2020 год кіраўніком аркестра быў Ляўчук Мікалай Міхайлавіч, настаўнік вышэйшай катэгорыі.  З 1 верасня 2020 года кіраўніком аркестра стаў Більшэвіч Сяргей Рыгоравіч. У 2020 годзе аркестр паспяхова пацвердзіў званне “узорны аматарскі калектыў”.

Рэпертуар аркестра разнастайны і штогод папаўняецца новымі творамі. Юныя ўдзельнікі выконваюць музыку класічную і эстрадную, творы рускіх і замежных класікаў, песні і маршы савецкіх кампазітараў, музыку з кінафільмаў, творы, якія адлюстроўваюць героіку Вялікай Айчыннай вайны і мноства іншай музыкі.

Цікавы рэпертуар, прафесіяналізм і яднанне ўдзельнікаў дазволілі калектыву праявіць сябе ў канцэртнай дзейнасці, у конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню.

Аркестр прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў горадзе, раёне і за яго межамі, выступае перад навучэнцамі агульнаадукацыйных школ, каледжа, школы мастацтваў, жыхарамі горада і раёна. У рэгіянальным адкрытым свяце-конкурсе інструментальнай музыкі “Музычны калейдаскоп” аркестр быў узнагароджаны Дыпломам I ступені (2018 г.), Дыпломам II ступені (2019 г.), Творчы калектыў характарызуе высокі выканаўчы ўзровень і сцэнічная культура, уменне данесці да слухача асаблівасці кожнага музычнага твора.

Агульным для ўсіх удзельнікаў аркестра з’яўляецца любоў да музыкі і беззапаветная адданасць калектыву. Дзеці, якія прайшлі школу ігры ў аркестры, атрымліваюць гарманічнае і эстэтычнае развіццё. Музыка прывівае ім пачуццё прыгажосці і густу. Вялікае значэнне ў  дзейнасці калектыву надаецца патрыятычнаму выхаванню і сцэнічнай культуры.

У творчых планах аркестра — вывучэнне музычнай спадчыны свёй краіны, актыўная канцэртная дзейнасць, пашырэнне рэпертуара, удзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях і конкурсах.