Белавусаўшчыне – 460!

Яшчэ адзін населены пункт адсвяткаваў у гэтым годзе юбілей. Гэта – Белавусаўшчына. Першая пісьмовая ўзгадка аб ёй адносіцца да 1563 года.

Сёння аграгарадок дастаткова вялікі населены пункт, значная частка жыхароў якога працуе ў сельскай гаспадарцы – у адкрытым акцыянерным таварыстве “Жураўлінае”.

На святочным мерапрыемстве, якое прайшло ў мінулую суботу, прысутнічала шмат мясцовых жыхароў і гасцей. Юбілярам, імяніннікам, самым маленькім і сталым жыхарам, шматдзетным сем’ям і гаспадарам лепшых подворкаў былі ўручаны падарункі ад ААТ “Жураўлінае” і Пружанскага сельвыканкама.

Разнастайную святочную канцэртную праграму падрыхтавалі для гледачоў Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка і пружанскі аўтаклуб.

На свяце таксама працавалі пляцоўкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацях і ААТ “Жураўлінае, дзіцячыя атракцыёны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий