У апошнія дні мая клубныя ўстановы прапанавалі дзецям разнастайныя праграмы.
Дзень імянінніка «Вясенні вянок віншаванняў» арганізавалі работнікі Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі.
Мураўскі сельскі Дом культуры запрасіў дзяцей на гульнявую праграму «Сустракаем лета!».
Гульнявая праграма, прысвечаная надыходу лета, адбылася ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры. Дзеці паўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, рухавых і інтэлектуальных гульнях. Удзел у арганізацыі мерапрыемства прыняло аматарскае аб’яднанне «Жыўчык».
Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры правёў святочны ранішнік для выпускнікоў мясцовага дзіцячага сада «Болей мы не малышы».
Забаўляльна-пазнавальная праграма «ПростаКанікулава» для вучняў пятага класа сярэдняй школы № 3 г.Пружаны была праведзена ў Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы.
Да пачатку летняга адпачынку Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка прымеркаваў размову «Канікулы – вясёлая пара».
Захапляльную квэст-гульню «Тэатр, ты жыццё!» у апошні вясенні дзень зладзіў Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка. Рабяты адгадвалі назвы тэатральных прафесій, увасабляліся ў герояў розных казак, весела і карысна праводзілі свой вольны час.