Прайшоў “Смаляніцкі святок”

22 мая ў вёсцы Смаляніца прайшоў “Смаляніцкі Святок” – прастольнае свята мясцовай Свята-Мікалаеўскай царквы.

Сёлета ўрачыстасць адбылася з удзелам архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана і была прымеркавана да 15-годдзя асвячэння адноўленага ў 2008 г. храма.

Нягледзячы на будні дзень многія прыхаджане прыйшлі ў храм на богаслужэнне. Яны таксама наведалі выставу работ майстроў народнай творчасці і канцэрт з удзелам самадзейных артыстаў Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры, якія былі зладжаны на прыхрамавай тэрыторыі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий