14 красавіка ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылося ўрачыстае ўручэнне павестак прызыўнікам, якія хутка пачнуць тэрміновую службу ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.
Перад прысутнымі са словамі наказаў выступілі начальнік групы прызыву на ваенную службу раённага ваеннага камісарыята Андрэй Якімовіч, старшыня Пружанскай раённай арганізацыі ветэранаў “Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў” Уладзімір Яцкевіч, памочнік начальніка Пружанскага аддзела дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Кунда, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валерый Гарахавіцкі. Блаславіў на добрыя справы і абарону роднай зямлі святар храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага г.Пружаны Дзіянісій Папоў.
Маладых абаронцаў Айчыны таксама павіншавалі музычнымі нумарамі салісты ўзорнай эстраднай студыі “Меладзін” Надзея Карташэвіч, Ксенія Шчыпанава, Дар’я Казмярчук і Дар’я Аляксейчык. Вядучай мерапрыемства была Дзіяна Крэтава.