Падчас мерапрыемстваў ва ўстановах культуры можна знайсці занятак на любы густ: даведацца шмат новага, навучыцца раней невядомаму, пабавіць час у прыемнай кампаніі.
Не выключэннем быў і мінулы тыдзень. Частымі гасцямі Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры з’яўляюцца вучні групы падоўжанага дня мясцовай школы. Падчас чарговага наведвання дзеці паўдзельнічалі ў размове “Сям’я і дзяцінства без жорсткасці і насілля”. Рабяты паразважалі пра адносіны дарослых і дзяцей у сям’і. Таксама дзеці наведалі майстар-класс “Чароўная іголачка”, на якім разам з Л.Я.Паўлючык паспрабавалі сябе ў дывановай вышыўцы ў пяцельнай тэхніцы. Такая дзейнасць зацікавіла як дзяўчынак, так і хлопчыкаў.
У Велікасельскі сельскі Дом культуры завіталі выхаванцы дзіцячага сада, для якіх прайшла гульнявая праграма “Будзем знаёмы”. Шмат вясёлых і рухавых конкурсаў было зладжана для маленькіх наведвальнікаў.
А дзеці, якія прыйшлі ў Старавольскі сельскі клуб-бібліятэку, падчас інфармацыйнай гадзіны даведаліся аб М.В.Вазнішчыку – героі Вялікай Айчыннай вайны, які загінуў у 1947 г. ад рук бандытаў. Яго імем названа вуліца ў аграгарадку, а на ўстанове культуры змешчана памятная дошка.
Тэма вайны гучала падчас гадзіны патрыятызму “Генацыд на Пружаншчыне” ў Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы. Вучні шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і молоддзю разам з бібліятэкарам ўзгадалі падзеі 1941 – 1945 гг. на нашай зямлі.
Аўтаклуб працягнуў добрую традыцыю віншавання юбіляраў. На гэты раз артысты наведалі жыхарку пас.Сонечны А.І.Плеска, якая адзначыла 85 дзень нараджэння.
На працягу тыдня любы жадаючы мог пазнаёміцца з выставай “Назад у СССР”, што працавала ў Кляпацкім сельскім Доме культуры.