Формула здароўя

Ліноўская сельская бібліятэка звярнула ўвагу дзяцей і падлеткаў на неабходнасць вядзення здаровага ладу жыцця.

Для юных чытачоў прайшла гульнявая праграма «Акадэмія здаровага харчавання». Яна была арганізавана ў форме своеасаблівага падарожжа: спыняючыся на пэўных станцыях дзеці выконвалі заданні – адказвалі на пытанні віктарыны, дапаўнялі прыказкі пра ежу, складалі правільнае меню, разгадвалі крыжаванку. Добрым завяршэннем мерапрыемства стала агульная выснова, якую зрабілі ўдзельнікі сустрэчы: кожны чалавек можа самастойна клапаціцца аб сваім  здароўі.

У бібліятэцы таксама адбылося чарговае пасяджэнне маладзёжнага клуба «Формула здороўя», на якім рабяты абмеркавалі тэму «Як правільна харчавацца, каб з хваробамі не знацца». Юнакі гаварылі аб правільным харчаванні, адказвалі на пытанні, высвятлялі карысць і шкоду розных прадуктаў. Напрыканцы пасяджэння маладыя людзі разам з бібліятэкарам склалі сваю «Формулу здороўя».

Да таго ж да Сусветнага дня здароўя ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава «Здароўе – жыцця ключы», якую мог наведаць любы чытач.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий