Вясеннія дзянёчкі

Шмат пазнавальна-забаўляльных мерапрыемстваў у рамках акцыі “Карысныя канікулы” маглі наведаць дзеці і падлеткі ў клубных установах Пружаншчыны.

Напрыклад, Велікасельскі сельскі Дом культуры зладзіў праграму “Гуляем мы”, на якой разам са спаборніцтвамі на спыт і хуткасць рабяты памерыліся ведамі ў казках, байках і загадках.

Некалькі вясёлых мерапрыемстваў прайшло ў Мокраўскім сельскім Доме культуры. Паспаборнічаць у разнастайных конкурсах можна было падчас дзіцячай гульнявой праграмы “Ура! Канікулы!”, а праявіць кемлівась і веды – на квэст-гульні “Вясеннія дзянёчкі”.

Дзіцячая дыскатэка “З песняй па жыцці” адбылася ў Ліноўскім сельскім Доме культуры, на якой хлопчыкі і дзяўчынкі патанцавалі і пагулялі ў рухавыя гульні.

На дыскатэку “Танцуй і весяліся”, дзе разам з танцамі можна было паўдзельнічаць у гумарыстычных конкурсах і гульнях, запрасіў Шаняўскі сельскі клуб-біблітэка.

А Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры прапанаваў вясковым рабятам праграму, якая складалася з музычна-танцавальных і рухавых конкурсаў.

Віктарына “Разумней за ўсіх” адбылася ў Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Гульнявую праграму “Падарожжа па казках” наведалі дзеці ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Займальная пазнавальная гульня прайшла таксама ў Роўбіцкім сельскім клубе-бібліятэцы.

Юным жыхарам пасёлка Шарашова мясцовы цэнтр культуры і вольнага часу прапанаваў зяняткі на розны густ. Ва ўстанове правялі віктарыну “Песенны калейдаскоп”, дзіцячую дыскатэку і кінапрагляд “Сказка – ложь, да в ней намёк”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий