На мінулым тыдні ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў адбыўся круглы стол «Статут ВКЛ і яго ўплыў на станаўленне дзяржавы», прымеркаваны да знакавых падзей – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і юбілейнай даты – 435-годдзя з часу выдання трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года, галоўнымі стваральнікамі якога былі Л.Сапега і А.Валовіч. У мерапрыемстве прынялі ўдзел сябры аб’яднання па інтарэсах «Патрыёт» (кіраўнік Л.І.Давідзенка) Ружанскага шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю.
Мадэратарам дыскусіі выступіў младшы навуковы супрацоўнік музея Я.Зыбайла, які прапанаваў падлеткам паразважаць над роляй Статута ў развіцці прававой сістэмы ВКЛ і фарміраваннем сучаснага заканадаўства Беларусі.
Падчас абмеркавання тэмы была падкрэслена неабходнасць захавання гістарычнай памяці, адзначаны высокі ўзровень развіцця сацыяльна-прававой культуры ВКЛ, прасочаны асноўныя этапы канстытуцыйнага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.