На працягу тыдня ў дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны праходзілі адкрытыя ўрокі на харэаграфічным аддзяленні.
Настаўнік Д.Ю.Васілюк запрасіў сваіх калег з розных дзіцячых школ мастацтваў раёна наведаць урок партэрнай гімнастыкі ў першым класе па тэме «Партэрная гімнастыка як сродак развіцця і ўдасканалення прыродных фізічных дадзеных вучняў харэаграфічнага аддзялення».
У наступны раз педагогі-харэографы мелі магчымасць прысутнічаць на адкрытым ўроку па партэрнай гімнастыцы ў другім класе па тэме «Замацаванне ведаў, адпрацоўка навыкаў і ўменняў», які правяла настаўнік К.С.Давідзюк.
Урокі праходзілі ў музычным суправаджэнні канцэртмайстра В.М.Грышкевіч.
Педагогі высока ацанілі ўзровень прадстаўленых урокаў, абмеркавалі актуальныя пытанні выкладання прадметаў на харэаграфічным аддзяленні.