Разнастайныя формы ўшанавання жанчын абралі ўстановы культуры Пружаншчыны. Разам з вялікімі святочнымі праграмамі былі праведзены індывідуальныя віншаванні.
Так, Роўбіцкі сельскі клуб-біблятэка наведаў мясцовую ферму, на якой адзначыў жанчын на іх працоўным месцы.
А Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка завітаў у шматдзетныя сем’і аграгарадка і прадставіў канцэртныя нумары для матуль.
Як звычайна, шмат міні-канцэртаў правёў аўтаклуб. Са святам вясны разам з удзельнікамі вакальнага гурту “Забава” былі падараваны віншаванні пажылым жанчынам у маланаселеных пунктах Мокраўскага сельсавета – вёсках Янаўцы, Ляжайка і Несцяркі.
Прадставіць творчасць актыўных чытачак і бібліятэкараў вырашыла да свята жанчын Пружанская гарадская бібліятэка. На абанеменце пачала працаваць выстава “Працавітыя рукі матуль”, на якой можна ўбычыць работы В.Ф.Ляўчук, Л.С.Шэндар, М.М.Рудзіч у тэхніках саломапляцене, вышыўка, роспіс.