Некалькі святочных традыцыйных мерапрыемстваў пад назвай “23+8”, прымеркаваных да Дня абаронцаў Айчыны і Дня жанчын, прайшло ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў.
Найперш, ва ўстанову на канцэрт былі запрошаны хлопчыкі і дзяўчынкі, якія вучацца ў сярэдняй школе. Юныя музыканты і мастакі пад кіраўніцтвам настаўніка Таццяны Чыгрыной падрыхтавалі для сваіх аднагодкаў святочную праграму з мноствам вакальных і інструментальных нумароў, а таксама разнастайнымі конкурсамі і гульнямі.
Пазней ва ўстанове адбыўся вялікі віншавальны канцэрт для бацькоў, бабуль і дзядуль. Для іх прагучалі лепшыя мастацкія нумары і словы віншаванняў. Мерапрыемства было падрыхтавана разам з бібліятэкарамі гарпасялковай бібліятэкі Вольгай Фасевіч і Вольгай Крэйдзіч.