Па старадаўняму славянскаму звычаю завяршэнне зімы праважалі на Пружаншчыне Масленіцай.
Клубныя ўстановы прымеркавалі да народнага свята разнастайныя мерапрыемствы з элементамі беларускіх абрадаў.
Вялікія праграмы з канцэртнымі нумарамі, спаборніцтвамі, карагодамі, танцамі, стравамі, спальваннем пудзіла Зімы прапанавалі мясцовым жыхарам Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу, Ліноўскі, Кляпацкі і Новазасімавіцкі сельскія Дамы культуры.
Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу сумесна з пярвічкай грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” зладзіў тэатралізаванае прадстаўленне і вячоркі з дэгустацыяй кулінарных вырабаў.
Фальклорныя праграмы правялі для дзіцяча-юнацкай аўдыторыі Велікасельскі, Навасёлкаўскі і Мураўскі сельскія Дамы культуры. Абавязковым атрыбутам свята сталі традыцыйныя песні, танцы, дзеянні і, канечне, масленічныя бліны.