У Пружанах прайшла Масленіца

26 лютага ў Пружанах прайшла Масленіца.

Разам з традыцыйнымі атракцыёнамі, разнастайнымі спаборніцтвамі, выязным гандлем і дэгустацыямі на галоўнай гарадской сцэне быў прадстаўлены вялікі канцэрт. У ім прынялі ўдзел калектывы аматарскай творчасці Пружанскага гарадскога Палаца культуры, які падрыхтаваў сцэнарый свята, а таксама раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Сярод іх – вакальная група «Дзявічнік» Мокраўскага сельскага Дома культуры, аматарскае аб’яднанне «Яшчэ не вечар» і салісты Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі, народнае аматарскае аб’яднанне «Смаляначка» і салісты Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры, танцавальны калектыў «Небесны шар» і вакальнае трыа Калядзіцкага сельскага Дома культуры і вакальны дуэт «Гармонічак» аўтаклуба.

Пазітыўны настрой і шчырыя эмоцыі падаравала свята Масленіцы ўсім яго гасцям і ўдзельнікам.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий