На мяжы зімы і вясны

25 лютага ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось адбылося чарговае пасяджэнне сямейнага клуба «ЧаСиКи». На яго завіталі чацверакласнікі гімназіі, якія паўдзельнічалі ў вячорках «Шырокая душа твая, Масленіца». Рабяты даведаліся шмат цікавых фактаў аб гэтым старадаўнім славянскім свяце. Яны прынялі ўдзел у лялечнай інсцэніроўцы казкі «Прыгода на Масленіцу». Завяршылася сустрэча сумесным чаяпіццем з блінамі.

А ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы да Дня абаронцаў Айчыны адбылася размова са старшакласнікамі аб славутых ваярах беларускай мінуўшчыны.

Літаратурна-пазнавальная гадзіна «У гасцях у бабулі Загадушкі» прайшла ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы. Юныя чытачы адгадалі шмат загадак і выканалі мноства «сакрэтных» заданняў, а таксама паглядзелі мультфільм «Як ільвяня і чарапаха спявалі песню» і намалявалі сваіх любімых казачных герояў.

Для ўдзельнікаў экалагічнага клуба «Пралеска» ў Кляпацкай сельскай бібліятэкі прайшоў майстар-клас па вырабу падарункаў да 8 сакавіка. З дапамогай кіраўніка гуртка мясцовага Дома культуры С.М.Швед дзеці зрабілі сваімі рукамі прыгожыя сувеніры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий