Разам віншавалі абаронцаў

23 лютага ў Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны.

Да прысутных звярнуліся ветэран Узброеных Сіл СССР палкоўнік у адстаўцы У.А.Папоў і прадстаўнікі 210-га авіяцыйнага палігона (Ласасін).

Падчас сустрэчы мясцовыя хлопцы паўдзельнічалі ў шэрагу спаборніцтваў.

Не засталася ўбаку ад урачыстасці пярвічная арганізацыя Ружанскага сельсавета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, якая далучылася да рэспубліканскай акцыі “Матуліны пірагі”, – разам са шчырымі віншаваннямі ваеннаслужачым 210-га авіяпалігона быў перададзены вялікі каравай.

На працягу вечарыны ў гонар абаронцаў Айчыны гучалі канцэртныя нумары ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий