У гонар абаронцаў Айчыны

23 лютага ў вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня Пружанскага райвыканкама М.М.Грышкевіч, які адзначыў вялікае значэнне гэтага свята для беларусаў і пажадаў усім міру і дабрабыту.

Палац культуры прадставіў гледачам выдатны канцэрт з удзелам народнага ансамбля “Спадчына”, народнай арт-групы “Родники”, іншых творчых калектываў і салістаў установы. У праграме таксама прынялі ўдзел калектывы і індывідуальныя выканаўцы дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий