Акцыю “Матуліны пірагі”, якую праводзіць грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”, услед за пярвічнымі арганізацыямі аддзела культуры райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Ліноўскага сельсавета падхапіла пярвічная арганізацыя Шарашоўскага сельсавета.
Па добрай традыцыі жанчыны-актывісты арганізацыі 23 лютага наведалі пагранічную заставу № 2 імя Р.Кафанава ў Перарове. Яны павіншавалі ваеннаслужачых з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Найлепшыя пажаданні прагучалі ў адрас пагранічнікаў ад старшыні пярвічнай арганізацыі Шарашоўскага сельсавета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Раісы Бульчук і старшыні сельвыканкама Святланы Амяльянец. Кожнаму вайскоўцу былі ўручаны салодкія падарункі.
Выдатны святочны настрой стварылі для абаронцаў Айчыны салісты Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу, якія падрыхтавалі канцэртную праграму.