Шчасця, здароўя і міру!

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Мураўскім сельскім Доме культуры прайшоў святочны канцэрт з удзелам артыстаў Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Незабыўныя яркія ўражанні атрымалі гледачы ад выступленняў таленавітых салістаў і вакальнай групы “Жамчужына”.

Калектыў Калядзіцкага сельскага Дома культуры павіншаваў мужчын аграгарадка з Днём абаронцаў Айчыны.

Музычная вечарына “Песні майго кахання”, прысвечаная творчасці спевака Яраслава Еўдакімава, прайшла ў Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы.

Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка разам з вучнямі Варанілавіцкай сярэдняй школы зладзіў святкаванне Масленіцы.

Для вучняў пачатковых класаў Велікасельскай базавай школы работнікі сельскага Дома культуры правялі гульнявую праграму “Ад ляноты хварэюць, а ад працы здаравеюць”, падчас якой дзеці ўдзельнічалі ў фізкультхвілінках, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны і складалі вершы.

Віктарына “Пра ўсё” і кіналекторый “Правіла здаровага ладу жыцця” прайшлі ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Ліноўская сельская бібліятэка зладзіла для вучняў пачатковых класаў сярэдняй школы пазнавальна-забаўляльную гадзіну “Мова родная мая”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий