Такую назву меў майстар-клас у Слабудскім сельскім Доме культуры. У ім прынялі ўдзел вучні 4 класа мясцовай сярэдняй школы. Разам з майстрам А.Гадуйка дзеці з каляровай гафрыраванай паперы зрабілі ружы. Прыгожыя сувеніры хлопчыкі і дзяўчынкі забралі дамоў.
Кіраўнік гуртка Роўбіцкага сельскага клуба-бібліятэкі Т.Грачышка правяла для вясковых рабят майстар-клас “Паштоўка з сюрпрызам”. Рабяты выканалі з паперы арыгінальныя паштоўкі, якія падаруюць бацькам на Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.
Да беларускіх народных традыцый звярнуўся Пружанскі гарадскі Палац культуры. Кіраўнік гуртка “Творчы мікс” Н.Іванцова расказала юнакам і дзяўчатам, якія прыйшлі на творчую сустрэчу “Народная майстэрня”, аб відах лялек-абярэгаў і прапанавала ім зрабіць сваімі рукамі традыцыйныя лялькі з тканіны.