На мінулым тыдні ва ўстановах культуры прашоў шэраг падзей, прысвечаных розным аспектам нашага жыцця.
Напрыклад, Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка імя А.Лось запрасіла гімназістаў-старшакласнікаў на музычна-паэтычную сустрэчу “Усё пачынаецца з кахання…”. Разам з бібліятэкарамі юнакі і дзяўчаты акунуліся ў чароўны свет высокіх пачуццяў, адлюстраваны ў вершах Сяргея Ясеніна, Ганны Ахматавай, Роберта Раждзественскага, Канстанціна Сіманава, Эдуарда Асадіва і іншых паэтаў. На мерапрыемстве прагучалі песні ў выкананні Мікалая Мілаванава – удзельніка аматарскага аб’яднання “Тры акорды” (кіраўнік А.Казей) аграрна-тэхнічнага каледжа.
А ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне маладзёжнага клуба “Формула здароўя”. Рабяты паўдзельнічалі ў дыспуце “Моладзь – за здаровы лад жыцця”.
Выхаванне любові да роднага краю пачынаецца з ранняга дзяцінства – так лічаць у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”. Дапытлівыя выхаванцы з дзіцячага саду № 5 пазнаёміліся з выставамі ў палацыку. Асабліва іх зацікавіла этнаграфічная экспазіцыя і рэлігійныя рэчы. Дзеці паабяцалі, што абавязкова прыдуць у музей яшчэ не раз.