У дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны нядаўна адбылася вечарына «Вясёлка талентаў». Яе падрыхтавалі педагогі і вучні струнна-народнага аддзялення ўстановы.
На мерапрыемства былі запрошаны настаўнікі і бацькі дзяцей, якія вучацца ў школе мастацтваў, госці. Перад гледачамі выступілі інструментальныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы – гітарысты, дамрысты, цымбалісты і інш. Найбольш сярод іх было тых дзяцей, якіх у мінулым годзе адзначылі прэміяй Пружанскага райвыканкама “Дараванне – 2022”.