Запрашаем у кіно!

Працягвае радаваць гледачоў навінкамі кінаіндустрыі кінатэатр «Спадарожнік».

Дарослыя і дзеці, аматары анімацыі і казак, трылераў і камедый, жахаў і драм – любы знойдзе сабе адпачынак па ўласнаму густу.

Прыходзьце, не пашкадуеце!

Кошт кінасеанса ад 5 рублёў 40 капеек до 6 рублёў 50 капеек.

Даведкі па тэлефоне: 35908.

З 9 лютага запрашаем на наступныя мастацкія фільмы:

“Чабурашка” (сямейны)

з 22 снежня

Вядомае гарэзлівае звераня з далёкай апельсінавай краіны чакаюць прыгоды ў ціхім прыморскім гарадку. Тут яно знойдзе сабе сяброў і дом. Сярод новых герояў стужкі – нялюдзімы стары садоўнік, цётка-модніца і яе капрызная ўнучка, маўклівы хлопчык і яго мама.

“Дзівосны Морыс” (мультфільм, сямейны)

з 26 студзеня

У ката Морыса ёсць два таленты: гаварыць і праварочваць аферы. Падарожнічаючы з горада ў горад, ён выратоўвае мясцовых жыхароў ад нашэсця пацукоў. Але трапіўшы ў Блінцбург, Морыс і яго сябры разумеюць, што гэты горад вельмі небяспечны.

“Мой любімы прывід” (анімацыя)

з 2 лютага

Паўтысячы гадоў прывід Бубух палохае жыхароў замка. Нечакана да яго заяўляецца пляменніца, якая мае чароўную кнігу магіі. Разам з Бубухам і каралём Юліусам дзяўчына адпраўляецца да вядзьмаркі Эрлы, каб выратаваць сваю маці. Сачыце за іх прыгодамі!

 

“Знаёмства бацькоў” (камедыя)

з 9 лютага

Маладая пара вырашае ўступіць у шлюб і пазнаёміць сваіх бацькоў паміж сабой. Але на агульнай сустрэчы аказваецца, што бацькі не проста знаёмы, а маюць мноства пікантных сакрэтаў як адзін ад аднаго, так і ад самых маладых. Усё патаемнае цяпер не будзе сакрэтам!

Свабодныя адносіны (рамантычная камедыя)

з 9 лютага

Гісторыя дзвюх супрацьлегласцяў, якія выпадкова сустрэліся, правялі разам ноч, а потым ажаніліся з-за незапланаванай цяжарнасці. Пасля сямі год героі разумеюць, што ім надакучыў побыт, а сумеснае жыццё стала звычкай. Каб захаваць сям’ю, яны вырашаюць даць адзін аднаму пэўную свабоду.

“Непаслухмяная” (эратычная драма)

з 14 лютага

Будучы эколаг Эля крытыкуе будаўнічы праект забудовы лесапарку, які прапануе бізнесмен Мацвей. Мужчына, заінтрыгаваны самаўпэўненасцю дзяўчыны, прапануе ёй пары: 7 рамантычных спатканняў па яго правілах. Калі пасля гэтага Эля вырашыць аставіць Мацвея, ён адмовіцца аб свайго будаўнічага праекту.

Снежная каралева. Размарозка (мультфільм)

з 16 лютага

Гарэзлівая і смелая чараўніца Айла, дачка Снежнай Каралевы, выпадкова вызваляе Ледзяных Духаў. Цяпер, каб выратаваць свет ад вечнай зімы, Айла павінна знайсці Кая і Герду, сабраць каманду верных сяброў і навучыцца валодаць магіяй. Разам іх чакаюць неверагодныя прыгоды!

Закляцце. Першае прычасце (хорар)

з 16 лютага

1980-я гады. Вечарам Сара і кампанія падлеткаў ідуць у начны клуб. Па дарозе дамоў сябры сустракаюць маленькую дзяўчынку з лялькай, апранутую ў старамодную сукенку для першага прычасця. Сара яшчэ не ведае гарадскую легенду аб дзяўчынцы-прывідзе, якая помсціць усім, каго сустракае на шляху.

Асцярыкс і Абялікс. Паднябесная (камедыя, прыгоды, сямейны)

з 16 лютага

У 50 г. да н.э. ў Кітаі адбываецца пераварот, з-за якога прынцэса Сюан-дзі ўцякае ў Галію і звяртаецца да Асцярыкса і Абялікса за дапамогай у вызваленні сваёй краіны. Разам яны адпраўляюцца ў Кітай, туды ж накіроўваецца Юлій Цэзар.

Чалавек-мурашка і Аса. Квантаманія (баявік, фантастыка, трылер, камедыя)

з 23 лютага

Фільм аб прыгодах дробнага злачынцы Скота Лэнга, які, атрымаўшы незвычайны касцюм чалавека-мурашкі, разам з напарніцай Хоўп ван Дайн, дачкой вядомага фізіка і энтамолага, выратоўваюць свет ад пагрозы.

Рок дог 3: Бітва за біт (анімацыя)

з 23 лютага

Усе захапляюцца новым музычным шоу “Бітва за біт”. Боўдзі не падзяляе такіх уражанняў ад яго. Але пасля таго, як прапаў адзін з вядучых конкурсу рокер Белы Кот Ангус, менавіта Боўдзі прапаноўваюць стаць новым членам журы і настаўнікам маладога гурту, які мала што ведае аб рок-н-роле. Даведайцеся, як Боўдзі з сябрамі справіцца са складанай сітуацыяй.

Нюрнберг (гістарычны, драма, ваенны, трылер)

з 2 сакавіка

У 1945 г. у Нюрнбергу праходзіў Міжнародны ваенны трыбунал. На суд з’ехалася шмат людзей – журналісты, адвакаты, перакладчыкі, сведкі і інш. Сярод іх – Ігар Волгін, удзельнік вайны, перакладчык у складзе савецкай дэлегацыі. У горадзе ён сустрэне рускую дзяўчыну Лену і пакахае яе.

 

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий