Мастацтва і … бяспека

7 лютага на базе Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў пажарная аварыйна-выратавальная часць № 2 гарадскога пасёлка правяла тактыка-спецыяльныя заняткі з асабовым складам.

Выратавальнікі змадэліравалі свае паводзіны і алгарытм дзеянняў работнікаў установы адукацыі ў сферы культуры і вучняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

Пасля практычнай часткі заняткаў у дзіцячай школе мастацтваў была праведзена тэарэтычная: з калектывам установы адбылася гутарка па пажарнай бяспецы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий