Завяршыўся марафон калядных свят. Вялікі канцэрт пад назвай “Ад Ражаства да Хрышчэння” прадставіў на мінулым тыдні Ліноўскі сельскі Дом культуры. Жыхары аграгарадка і навакольных вёсак, якія прыйшлі ва ўстанову, змаглі ўбачыць выдатныя нумары ў выкананні калектываў клубнай установы, вучняў Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў і сярэдняй школы, хору храма Узвіжання Крыжа Гасподняга в.Аранчыцы.
Аўтаклуб разам з кіраўніцтвам Пружанскага сельвыканкама падрыхтавалі індывідуальныя віншаванні для пажылых грамадзян в.Плябанцы.
19 студзеня ў Слабудскім сельскім Доме культуры адкрылася выстава “Застылыя імгненні зімы”, на якой прадстаўлены творчыя работы ўдзельнікаў гуртка “Сувенір”. Любы наведвальнік можа пазнаёміцца з ёй да 2 лютага. Да таго ж клубная ўстанова стварыла сапраўдны цуд для мясцовых рабят. Імяніннікі з гасцямі павесяліліся падчас забаўляльнай праграмы “Дзень нараджэння – свята дзяцінства”.
Дзіцячая гадзіна “Дзякуй! Так гучыць дабро!” адбылася ў Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы. Таксама была падрыхтавана выстава, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння У.Высоцкага “Паэт, акцёр, спявак і музыкант”.