“Святло абразоў” Ядвігі Сянько

Напярэдадні калядных свят у дзяржаўнай установе культуры “Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў” адкрылася выстава іканапісу Ядвігі Сянько (г.Маладзечна).

Выстава “Святло абразоў” – не першае прадстаўленне рэлігійных твораў мастака ў Ружанах. Яе работы заўсёды выклікаюць цікавасць у наведвальнікаў.

Ядвіга Сянько – прафесійны мастак. Яна закончыла Маскоўскі ўніверсітэт мастацтваў і шмат гадоў працавала мастаком-афарміцелем ў Маладзечне. З 1997 г. яна стала пісаць абразы і карціны на біблейскія сюжэты, потым атрымала блаславенне на такую творчую дзейнасць ад мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта. Рабіла спісы вядомых у праваслаўным свеце абразоў, пісала каталіцкія іконы і рэлігійныя карціны. За гэты час мастак стварыла больш за 2000 работ паводле хрысціянскіх сюжэтаў.

Яе работы сёння знаходзяцца ў храмах, музеях, прыватных калекцыях. З 2003 г. адбылося больш за 200 персанальных выстаў работ Ядвігі Сянько ў Беларусі і Арменіі.

Пазнаёміцца з выставай “Святло абразоў” у ружанскім музеі можна да канца студзеня 2023 года.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий