Завяршаюцца навагоднія і калядныя святы. Ліноўская сельская бібліятэка прысвяціла ім мерапрыемствы, якія наведалі дзеці і дарослыя.
Для вучняў 1 – 2 класаў Ліноўскай сярэдняй школы прайшло літаратурна-гульнявое падарожжа “Зімовай казачнай парой” з цыклу мерапрыемстваў “Я з кнігай адкрываю свет”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пачулі казку пра Снягурку і іншых навагодніх герояў, выканалі “зімовыя” заданні.
Таксама ў бібліятэцы прайшла вечарына сямейнага адпачынку “Калі заззяе ў небе зорка”. У ёй прынялі ўдзел народны фальклорны гурт “Бабіна лета” сельскага Дома культуры, аматарскі дзіцячы калектыў “Лінькі” сярэдняй школы і вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў. Яны падрыхтавалі абрадавыя спевы і іншыя музычныя нумары. Падчас мерапрыемства чытачы даведаліся аб гісторыі Ражастава і калядных традыцыях, пачулі вершы і павучальныя гісторыі. Напрыканцы сустрэчы прысутных са святам павіншаваў настаяцель аранчыцкага храма Узвіжання Крыжа Гасподняга Аляксандр Мялешка. Ён таксама ўручыў грамату Яраславе Сароцы, якая стала прызёрам епархіяльнага конкурсу “Прыгажосць Божага свету”.