На Пружаншчыне завяршылася рэспубліканская дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”. Актыўны ўдзел у ёй прыняли клубныя ўстановы.
Работнікі Мокраўскага і Кляпацкага сельскіх Домоў культуры, Рудніцкага сельскага клуба-бібліятэкі, Мокраўскага сельвыканкама, раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і грамадскіх арганізацый павіншавалі з навагоднімі святамі пажылых і адзінокіх грамадзян Мокраўскага сельсавета. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец.
Ліноўскі сельскі Дом культуры разам з сельвыканкамам, прадстаўнікамі ААТ “Ліноўскае” і “Аранчыцкая птушкафабрыка”, грамадскіх арганізацый “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын” таксама не засталіся ўбаку ад правядзення акцыі. Яны наведалі пажылых грамадзян і інвалідаў Ліноўскага сельсавета.
Да акцыі “Ад усёй душы” далучыўся і Ружанскі сельвыканкам. Разам з цэнтрам культуры і вольнага часу былі ўшанаваны юбіляры – ветэраны працы.
Прадстаўнікі Пружанскага сельвыканкама разам з работнікамі Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі і Слабудскога сельскага Дома культуры не абмінулі дамы грамадзян “залатога” ўзросту.
Да адзінокіх людзей з віншаваннямі наведаліся ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “Смаляначка” Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры.
А Сухопальскі і Роўбіцкі сельскія клубы-бібліятэкі не аставілі без увагі пацыентаў Сухопальскай бальніцы сястрынскага догляду, для якіх зладзілі канцэртна-віншавальную праграму.
Аўтаклуб разам з прадстаўнікамі прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму павіншаваў ветэранаў кінавідэасеткі, друкарні і дзіцячых школ мастацтваў.