На зімовых канікулах музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведвалі школьнікі горада і раёна, а таксама госці з суседніх абласцей.
Многія з іх прынялі ўдзел у музейна-педагагічным занятку “Савецкі Новы год”. У зале, дзе размясцілася жывая ёлка, упрыгожаная цацкамі савецкага перыяду, былі прадстаўлены паштоўкі, фотаздымкі і іншая атрыбутыка таго часу. Навуковы супрацоўнік А.Сысаляціна пазнаёміла гасцей з традыцыямі святкавання Новага года ў СССР, гісторыяй стварэння ёлачных упрыгажэнняў і паштовак, распавяла пра тое, як праходзілі дзіцячыя навагоднія ранішнікі ў мінулым стагоддзі. Другая частка музейнага занятка складалася з навагодніх конкурсаў, у якіх госці з задавальненнем прынялі ўдзел. Напрыканцы ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі прызы.