Вось і завяршыліся зімовыя канікулы, навагоднія ёлкі, падарункі, але засталіся добрыя ўспаміны аб сустрэчы з майстрамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці Пружанскага гарадскога Палаца культуры – Верай Волчык, Святланай Тагіевай, Віталем Раманоўскім і Генадзем Міранюком.
Школьнікі наведалі ганчарную майстэрню, дзе пазнаёміліся з выставай “Керамікі душа жывая” і паўдзельнічалі ў майстар-класе па лепцы з гліны “Навагодні сувенір”.
Дзеці таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з сакрэтамі творчасці нашых продкаў, зрабіць прыгожыя рэчы з саломы, стварыць малюнкі на шкле.
Не забыліся і пра дарослых. Падчас майстар-класа “Каляды ў тваіх руках” можна было размаляваць навагоднія цацкі і змайстраваць ёлачныя ўпрыгажэнні з саломы.
У чытальнай зале гарадской бібліятэкі на вул.Інтэрнацыянальная, 26 працавала выстава “Навагодні настрой” студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Творчы мікс” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.