Свет беларускіх калядных традыцый

Напярэдадні Каляд аграсядзібу “Стулы” ў в.Стойлы Пружанскага раёна наведалі вучні Слабудской сярэдняй школы.

Разам з Народным майстрам Беларусі Марыяй Кулецкай і гаспадыняй сядзібы Ларысай Быцко дзеці здейснілі сапраўднае падарожжа ў чароўны свет беларускіх калядных традыцый. Яны даведаліся аб мінулым нашых продкаў, пазнаёміліся з майстэрствам саломапляцення, якое нядаўна на міжнародным узроўні было прызнана сапраўднай каштоўнасцю.

Падчас майстар-класа, праведзенага Марыяй Мікалаеўнай, рабяты стварылі невялікіх саламяных анёлачкаў-абярэгаў. А потым гаспадары “Стулаў” прапанавалі гасцям паглядзець прадстаўленне ў традыцыйным беларускім лялечным тэатры – батлейцы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий