Музычны падарунак для ружанцаў

Справаздачны канцэрт Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў стаў сапраўдным навагоднім падарункам для ўсіх жыхароў пасёлка.

У канцэртнай праграме выступілі вучні ўстановы, якія прадставілі гледачам нумары, спецыяльна падрыхтаваныя да свята. На мерапрыемства таксама завіталі Дзед Мароз і Снягурка. Яны павіншавалі дзяцей і ўсіх прысутных у зале з надыходзячым святам.

 Шмат станоўчых эмоцый і прыемных уражанняў падараваў выдатны канцэрт у Ружанах.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий