У гэтым годзе была адроджана шматгадовая традыцыя – напярэдадні Новага года дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны” прадставіла вялікі справаздачны канцэрт вучняў ўсіх аддзяленняў.
22 декабря ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры было шматлюдна, у зале не засталося ніводнага свабоднага месца. Паглядзець і паслухаць выступленні юных музыкантаў, танцораў і мастакоў прыйшлі бацькі, педагогі, сябры выступоўцаў і гараджане.
На галоўнай гарадской сцэне былі прадстаўлены яркія нумары вучняў і калектываў школы мастацтваў, у тым ліку ўзорнага баяннага аркестра “Імпрэс” (кір. В.Захаркіў), духавога аркестра (кір. С.Більшэвіч), народнага камернага хора (кір. І.Буланькова), фальклорнага ансамбля “Паўлінка” (кір. К.Гуга) і інш.
Вялікі канцэрт дзіцячай школы мастацтваў стаў сапраўднай падзеяй у культурным жыцці Пружан.