Напярэдадні і ў мінулыя выхадныя ў клубных установах Пружаншчыны пачаліся навагоднія мерапрыемствы.
Аўтаклуб зладзіў навагодняе віншаванне “Светлае свята да нас ідзе” для дзяцей-інвалідаў работнікаў культуры.
Старт надыходзячым святам быў таксама дадзены работнікамі Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі, якія сумесна з аўтаклубам правялі ранішнік для мясцовых рабят “Тыгра выпраўляем, труса сустракаем”.
Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў рабят на свята “У варот Новы год”. Акрамя таго ва ўстанове аформілі выставу дзіцячых малюнкаў “Зімовых фарбаў карагод”.
Ранішнік “Навагоднія агні запрашаюць у казку”, на які завіталі дзеці разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі, арганізаваў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры.
Зімовыя канікулы ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры пачаліся тэатралізаваным прадстаўленнем “Новы год на новы лад”.
Слабудскі сельскі Дом культуры прапанаваў школьнікам наведаць гульнявую праграму “Навагодні настрой”. А для шматлікай рознаўзроставай дзіцячай аўдыторыі адбыўся ранішнік з удзелам традыцыйных казачных герояў, Дзеда Мароза і Снягуркі.
Вялікая колькасць дзетак завітала на навагодні ранішнік у Старавольскі сельскі клуб-біблітяэку.
Гульнявая праграма “Навагодні калейдаскоп” прайшла ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятцы.
Навагоднія святы працягваюцца…