Віншаванні для Дзеда Мароза

15 снежня Пружанскі гарадскі Палац культуры падвёў вынікі конкурсу дзіцячага малюнка “Віншавальная паштоўка Дзядулі Марозу”. Пераможцы былі ўзнагароджаны падарункамі ад сапраўднага Дзеда Мароза на адкрыцці галоўнай ёлкі г.Пружаны.

Месцы паміж ўдзельнікамі своеасаблівага мастацкага спаборніцтва размеркаваіся наступным чынам: 1-е – Аляксандра Басак, 2-е – Ганна Яцук і Аляксандра Сачко, 3-е – Аляксандра Пасько, Дар’я Аблаушка і Уладзімір Несцераў.

Заахвочвальнымі прызамі былі адзначаны – Анастасія Карсак, Дар’я Сарока, Ксенія Базыльчук, Таццяна Карніенка, Васіліса Харына, Анастасія Лахменева, Аляксандра Волчык, Соф’я Шынкарук, Арыядна Фірсікава, Ева Строк.

З Новым годам, Дзед Мароз! З Новым годам, дарослыя і дзеці!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий