 |
“Непаслушнік-2” (камедыя)
з 22 снежня
Да айца Анатоля прыходзіць на споведзь крымінальны аўтарытэт, які вырашыў пачаць новае жыццё. Аднак святар страчвае памяць і не можа адпусціць грахі. Дапамагчы ў гэтай сітуацыі бярэцца Дзімонстр, які спрабуе аднавіць моманты жыцця айца Анатоля. Што атрымаецца? |
 |
“Маша і Мядзведзь у кіно” (мульфільм)
з 22 снежня
У навагоднюю ноч Маша сустракаецца з дванаццаццю месяцамі і іншымі чароўнымі захавальнікамі прыроды. Разам з Мядзведзем і іншымі казачнымі героямі іх чакаюць незвычайныя прыгоды падчас свят. |
 |
“Чук і Гек. Вялікая прыгода” (сямейны)
з 22 снежня
Паводле апавядання А.Гайдара. Два браты жывуць з маці ў Маскве і сумуюць па бацьку, які працуе на Поўначы. Вырашыўшы сустрэць Новы год з бацькам, хлопцы адпраўляюцца ў падарожжа, падчас якога іх чакаюць неверагодныя прыгоды. |
 |
“Чабурашка” (сямейны)
з 22 снежня
Вядомае гарэзлівае звераня з далёкай апельсінавай краіны чакаюць прыгоды ў ціхім прыморскім гарадку. Тут яно знойдзе сабе сяброў і дом. Сярод новых герояў стужкі – нялюдзімы стары садоўнік, цётка-модніца і яе капрызная ўнучка, маўклівы хлопчык і яго мама. |
|
“Іван Царэвіч і Шэры Воўк — 5” (мультфільм, сямейны)
з 29 снежня
Захацелі Іван з Васілісай адправіцца туды-не-ведаю-куды. Чароўны матылёк выканаў гэта жаданне і цяпер Трыдзевятым царстве ніхто не памятае Івана, нават жонка. |
 |
“Ёлкі—іголкі” (камедыя, сямейны)
з 29 снежня
Каця развозіць навагоднія ёлкі заказчыкам. Суседзі просяць яе сустрэць у аэрапорце іх дзядзьку з Чыкага. З гэтага моманту для дзяўчыны пачынаецца самы доўгі дзень года: яна сустракае не таго дзядзьку, хаваецца ад бандытаў. А ў сам Новы год Каця ізноў будзе дома. Ці толькі сама? |
 |
“Аперацыя фартуна” (баявік, трылер)
з 29 снежня
Разведчык Орсан Фарчун атрымаў заданне спыніць продаж смяротнай зброі. Яму ў гэтым дапамагаюць лепшыя аператыўнікі свету і вядомы кінаакцёр. Лёс чалавецтва цяпер залежыць ад супершпіёна, які прымушае ўсіх іграць па правілах Галівуда. |
 |
“Аліўе” (камедыя)
з 29 снежня
Напярэдадні Новага года вядомы гумарыст Верын збірае за святочным сталом сваіх дзяцей і ўнукаў. Гасцей у кватэры сустракае маладая прыгажуня-мулатка, якую дзед прадстаўляе родным як нявесту. Гэта навіна ператварае сямейны сняданак у сапраўдную камедыю. |
 |
“Кліпмейкеры” (камедыя)
з 5 студзеня
Малады маскоўскі кліпмейкер Грыша ішоў да славы праз “ліхія дзевяностыя” – эпоху бестурботных вечарынак, бандыцкіх стрэлак і цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Яго сябры – лепшыя кліпмейкеры краіны, яго кліенты – галоўныя зоркі. |
 |
“Бітва шэфаў” (камедыя)
з 12 студзеня
Мікель – малады і амбіцыёзны шэф-повар, які марыць аб трэцяй зорцы Мішлен. Нечакана ў яго жыццё вяртаецца бацька – некалі таксама вядомы майстар кулінарыі, які знік 30 гадоў назад. |
|
“Умка ў кіно” (мультфільм)
з 12 студзеня
Сябар Умкі – хлопчык Тайкэ, вырас і стаў сапраўдным шаманам. Седячы ў сваёй яранге, ён расказывае дзецям захапляльныя гісторыі аб тым часе, калі сам быў маленькі, сябраваў з белым мяздзведзяня, палярнай ваўчыцай Ільмай, нерпай Корай і іншымі жывёламі. |
|
“Адны на канікулах” (сямейны)
з 12 студзеня
Зімовыя канікулы 11-гадовай Авы вельмі сумныя, бацькі сочаць за кожным крокам дзяўчынкі. Аднойчы ранкам ўсе дарослыя знікаюць і дзеці бавяць час як заўгодна. Праз нейкі час высвятляецца, што рабят чакае шмат непрыемнасцей. Разам яны вырашаюць зрабіць усё магчымае, каб вярнуць бацькоў. |
|
“На краі” (трылер)
з 19 студзеня
Альпіністка Кэлі стала сведкай забойства сяброўкі. Ёй удалося зняць злачынства на камеру, але бандыты яе заўважылі. Дзяўчына вырашае схавацца на непрыступнай скале, каб схавацца ад забойцаў. Яе падсцерагаюць цяжкасці і пасткі. |
|
“Маё пірацкае вяселле” (экшн, камедыя)
з 26 студзеня
На гэтым вяселлі ўсё пайшло не па плану. Спачатку падрыхтоўку ледзь не спынілі родныя, а потым на астравы прыплылі піраты. Свята было сапсавана, таму што трэба думаць не аб святочных урачыстасцях, а аб захаванні ўласнага жыцця. |
|
“Тэлекінез” (фантастычны трылер)
з 26 студзеня
Айлін прачынаецца ў зачыненым пакоі, прыкаваная да стулу. Яна павінна рабіць тое, што ёй гаворыць загадкавы голас, інакш яе муж і дачка загінуць. Выконваючы заданні, жанчына выяўляе ў сябе экстрасэнсорныя здольнасці і спрабуе вырвацца з палону. |
|
“Дзівосны Морыс” (мультфільм, сямейны)
з 26 студзеня
У ката Морыса ёсць два таленты: гаварыць і праварочваць аферы. Падарожнічаючы з горада ў горад, ён выратоўвае мясцовых жыхароў ад нашэсця пацукоў. Але трапіўшы ў Блінцбург, Морыс і яго сябры разумеюць, што гэты горад вельмі небяспечны. |