Новы год павінен быць бяспечным

У Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася сустрэча з начальнікам Пружанскай раённай энергагазінспекцыі Жаннай Казмярчук.

Жанна Уладзіміраўна правяла для вучняў і педагогаў лекцыю на тэму “Бяспечны Новы год”. Яна не толькі пазнаёміла прысутных з правіламі бяспекі пры правядзенні навагодніх мерапрыемстваў, але і прадэманстравала як трэба выкарыстоўваць электраабсталяванне, у тым ліку ёлачныя гірлянды.

Дзеці задалі спецыялісту разнастайныя пытанні і атрымалі тэматычныя памяткі.

Новы год павінен быць бяспечным!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий