Дзень беларускага кіно

17 снежня адзначаецца Дзень беларускага кіно. Гэта прафесійнае свята рэспубліканскіх кінематаграфістаў было ўведзена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1994 годзе.

Дата для свята была выбрана невыпадкова. Менавіта 17 снежня 1924 г. выйшла пастанова Савета Народных Камісараў БССР «Аб кінавытворчасці БССР». У гэты ж дзень пры Наркамасвеце было створана Галоўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі – «Белдзяржкіно», якое зняло першыя хранікальныя кадры таго часу.

Ужо ў 1926 г. гледачы ўбачылі першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» рэжысёра Ю.Тарыча па аповесці М.Чарота «Свінапас».

Юрый Тарыч і Уладзімр Корш-Саблін лічацца пачынальнікамі беларускага кіно, першымі рэжысёрамі і сцэнарыстамі.

У 1928 г. была заснавана кінастудыя «Савецкая Беларусь», якая з-за адсутнасці ўласнай тэхнічнай базы да 1939 г. працавала ў Ленінградзе, а потым пераехала ў Мінск. За час існавання на «Беларусьфільме» было створана больш за 500 мастацкіх стужак, некалькі тысяч дакументальных і каля 100 мультыплікацыйных фільмаў. З 1996 г. кінастудыя стала называцца «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».

У Пружанскім раёне з навінкамі кінаіндустрыі сёння знаёміць камунальнае ўнітарнае кінавідовішчнае прадпрыемства «Пружанская раённая кінавідэасетка», якое прадстаўлена кінатэатрам «Спадарожнік» і перасоўным відэапраекцыйным комплексам. Пазнаёміцца з кінаафішай можна тут.

Са святам, шаноўныя работнікі кіно!!!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий