Гэта патрэбна жывым

Нядаўна ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбылося чарговае пасяджэнне Маладзёжнага парламента, які працуе пры раённым Савеце дэпутатаў. На гэты раз тэмай абмеркавання стала расследаванне фактаў генацыду беларускага народа, якое праводзіць Генеральная пракуратура Республікі Беларусь.

У «круглым стале», прысвечаным Міжнароднаму дню памяці ахвяр злачынства генацыду, які штогод адзначаецца 9 снежня, прынялі ўдзел старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў М.Кудравец, намеснік пракурора раёна І.Жыгалка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама А.Момлік, настаяцель храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць» в.Новыя Засімавічы С.Сысаляцін, прадстаўнікі бібліятэчнай сістэмы, музея, газеты «Раённыя будні», члены Маладзёжнага парламента.

Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй па выставачных залах, дзе прадстаўлены музейныя экспазіцыі, якія расказваюць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий