З 2 па 18 снежня 2022 г. у малой выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул.Савецкая, 54) працуе выстава дзіцячага малюнка “Рознакаляровы настрой”, прысвечаная Году гістарычнай памяці.
Дадзены арт-праект скіраваны на падтрыманне і развіццё не толькі таленавітых адораных дзяцей, якія сур’ёзна займаюцца выяўленчым мастацтвам, але і тых, хто ўпершыню спрабуе свае сілы ў творчасці.
У абласной выставе прымаюць удзел юныя мастакі з Пружаншчыны. Свае работы гуашшу ў Брэсце прадставілі Паліна Ліцкевіч і Валерыя Булатава з гуртка “Сувенір” (кіраўнік А.М.Гадуйка) Слабудскога сельскага Дома культуры. Творы ў тэхніцы роспіс па шклу прэзентавалі Кірыл Волчык, Лізавета Антончык, Ганна Сухарэвіч, Мікіта Харын і Аляксандра Траццяк, якія наведваюць узорную студыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Шклінка-маляванка” (кіраўнік В.В.Волчык) Пружанскага гарадскога Палаца культуры.
Спяшайцеся ўбачыць прыгажосць і палюбавацца творамі юных мастакоў!