У Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў адбыліся два канцэрты для вучняў малодшых класаў мясцовай сярэдняй школы.
Жыццярадасная музыка і звонкагалосыя спевы стварылі па-сапраўднаму святочны настрой для гледачоў і ўдзельнікаў мерапрыемства.
Канцэрт, падрыхтаваны юнымі музыкантамі і спевакамі, стаў сапраўднай падзеяй для дзяцей, бацькоў і педагогаў.
У праграме выступілі хор вучняў малодшых класаў, ансамбль цымбалістаў «Вясёлка», іншыя музычныя калектывы і сольныя выканаўцы.
Юныя артысты паказалі не толькі сваё тэхнічнае майстэрства, выдатнае валоданне музычным інструментам, гукам, але і ўменне разумець сэнс твора і данесці яго да слухачоў.