Знакавае мерапрыемства адбылося ў Пружанах 8 снежня. Пасля рамонту адчыніла свае дзверы аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Урачыстую цырымонію адкрыцця і святочную праграму “З дабрынёй у сэрцы” для наведвальнікаў аддзялення падрыхтавалі і правялі аўтаклуб (загадчык Л.А.Кавалёва) раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы разам са спецыялістамі цэнтра.
Шмат цёплых слоў, узнагарод і падарункаў атрымалі наведвальнікі ўстановы ад намесніка старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіча, начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Н.М.Красоўскай, дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Н.Г.Педчанка, кіраўніка рэлігійнай абшчыны царквы евангельскіх хрысціян баптыстаў В.В.Ахрымука.
Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў прадставілі ўсім прысутным на мерапрыемстве канцэртную праграму, якую яны падрыхтавалі спецыяльна да гэтага святочнага дня.