Здароўе і яшчэ шмат чаго

Разнастайныя мерапрыемствы прайшлі на працягу тыдня ва ўстановах культуры Пружанскага раёна.

Напрыклад, работнікі сельскай бібліятэкі і Дома культуры аг.Клепачы правялі відэалекцыю “Сцяжынка, якая вядзе ў бездань”. Юнакі і дзяўчаты ўзбагацілі свае веды аб СНІД і ВІЧ, пазнаёміліся з літаратурай па тэме.

У Ліноўскай сельскай бібліятэцы адбылося пасяджэнне маладзёжнага клуба па здаровым ладзе жыцця “Формула здороўя”. Яно прайшло ў форме ўрока прававых ведаў «ВІЧ/СНІД і правы чалавека”. На сустрэчы рабяты пазнаёміліся з беларускім заканадаўставам і правах людзей, якія жывуць з ВІЧ. Хлопчыкі і дзяўчынкі выказалі свае меркаванні па пытаннях аховы здароўя. У бібліятэцы была падрыхтавана кніжная паліца «Веды супраць жахаў».

Акцыю «Жыццё без ВІЧ» арганізаваў у в.Новыя Засімавічы мясцовы сельскі Дом культуры. Яе мэтай было распаўсюджанне ведаў сярод насельніцтва і фарміраванне адказных паводзін.

Паклапаціўся пра здароўе і Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу. Для рабят групы падоўжанага дня сярэдняй школы яго работнікі правялі гульнявую праграму «Снежны настрой».

А Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка пасадзейнічаў пазітыўнаму духоўнаму настрою. Ва ўстанове прайшоў вечар-партрэт «Наваражыла, што буду спяваць», прысвечаны народнаму артысту Беларусі Аляксандру Ціхановічу.

Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў дзяцей на «Вясёлы дзень нараджэння».

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” прайшла інструктыўна-метадычная нарада настаўнікаў геаграфіі Пружанскага раёна. Падчас яе педагогі пабывалі на агляднай экскурсіі па музеі і гарадскім парку.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий