Выбіраем здароўе

1 снежня адзначаўся Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Клубныя ўстановы Пружаншчыны прысвяцілі гэтай даце шэраг мерапрыемстваў.

Велікасельскі сельскі Дом культуры сумесна з загадчыкам мясцовага фельчарска-акушэрскага пункта правёў гутарку са старшакласнікамі “СНІД не спіць”. Рабяты пачулі статыстычную і прафілактычную інфармацыю аб хваробе, паглядзелі тэматычныя відэаролікі.

Барацьбе з небяспечным захворваннем была прысвечана сустрэча “Мы будзем гаварыць аб гэтым” у Калядзіцкім сельскім Доме культуры. Рабяты паслухалі пэўныя звесткі і задалі пытанні загадчыку ФАПа.

Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу правёў для моладзі дыскатэку “Разам супраць ВІЧ”. Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты паўдзельнічалі ў конкурсах, даведаліся шэраг фактаў, адказалі на пытанні віктарыны аб здароўі і правялі зарадку “Карусель здароўя”.

Дыскатэка “Мы супраць СНІДу” адбылася таксама ў Хараўскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Вучні 10 – 11 класаў Слабудской сярэдняй школы паўдзельнічалі ў інфармацыйнай гадзіне “Дзесяць факатаў аб СНІД”. Увага падлеткаў была звернута на прафілактыку і беражлівыя адносіны да свайго здароўя.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу прысвяціў Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам некалькі мерапрыемстваў – кіналекторый “Што мы ведаем аб СНІДе”, інфармацыйную гадзіну “Я выбіраю здароўе” і конкурс малюнкаў.

Гутарка «Пратэст СНІДу» адбылася ў Белавусаўшчынскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры запрасіў падлеткаў на інфармацыйную гадзіну “Стоп ВІЧ/СНІД”.

Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка падрыхтаваў выставу і правёў адкрыты дыялог на тэму “Небяспечныя ўцехі”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий